Вакансіі кампаніі

Нам патрэбныя байцы, якія гатовыя прысвяціць 9 гадзін свайго жыцця з панядзелка па пятніцу нашаму атраду. Якія здольныя вучыцца і працаваць у камандзе, выконваць любы загад і імкнуцца да новых вышыняў, якія не баяцца цяжкасцяў і выпрабаванняў. Пра працу ў нас вы будзеце распавядаць унукам на пенсіі і ганарыцца сабой.

Кожны баец нашага атраду атрымлівае:
— магчымасць стаць прафесіяналам
— рэалізаваць свой творчы патэнцыял
— знайсці новых сяброў і баявых сябровак
— ганарыцца сабой і сваёй працай

Нам патрэбныя байцы ў наступных накірунках:

PHP праграміст:

 — веданне PHP, MYSQL, JS, HTML; 
— досьвед дыверсійнай працы, наяўнасць выкананых праектаў;
— чытаць/разумець ангельскую мову.

Вэб-дызайнэр:

 — вопыт карыстання РСГ «Photoshop»;
— разуменне прынцыпаў вёрсткі;
— годная асабістая справа (партфоліа);
— чытаць/разумець ангельскую мову;

Мэнэджэр па працы з кліентамі

— мець вопыт продажу зброі працы;
— ведаць ангельскую мову на ўзроўні роднай мовы;
— умець карыстацца кампутарам;
— ведаць, што хаваецца пад словамі Web 2.0, Ajax, Wordpress, CMS



Усе вакансіі маюць пад сабой працу ў офісе горада-героя Мінска.
Рэзюмэ прымае паштовая скрыня contact@eutem.com.