Распрацоўка і стварэньне сайтаў у Менску
Мы атрад вэб-партызан. Месца нашай дыслакацыі — непраходныя лясы і балоты Беларусі. Замаскаваныя сродкамі RGB і ўзброеныя CMS AK-74, мы выконваем місіі рознага ўзроўню складанасці. Разведка і арт-абстрэл дазваляюць працаваць з максімальнай эфектыўнасцю нават у самых экстрымальных сітуацыях.
Мы распрацоўваем карпаратыўныя сайты і інтэрнет-крамы, ствараем яркія лагатыпы і прасоўваем сайты на страгічныя вышыні.
Распацоўка сайта будуецца на пільным планаванні ўсіх дэталей і аналізе арміі праціўніка, на дакладнасці кожнага тэхнічнага элемента і імгненным рэагаванні на мясцовасці, а таксама на ўзаемным супрацоўніцтве партызанскіх брыгад.
Прафесійныя байцы – гэта моц нашага атраду. Веды і вопыт, які яны набылі ў баях на перадавой з 2004 года, дапамагаюць паспяхова вырашаць усе баявыя задачы.


